thumb|275px Daimler Dernburg Wagen — першы пазадарожнік, першы ў свеце аўтамабіль з усімі кіраванымі коламі, адна з першых машын з тормазамі на ўсе чатыры колыhttp://www.off-road-drive.ru/archive/36/Sledy_na_peske Сляды на пяску .
Пабудаваны кампаніяй Daimler-Motoren-Gesellschaft (DMG) у 1907 годзе. Аўтамабіль быў празваны ў гонар Дзяржаўнага сакратара Міністэрства па справах калоній — , які выкарыстоўваў гэты аўтамабіль для службовых паездак па германскай Паўднёва-Заходняй Афрыцы (цяперашняй Намібіі). Афіцыйная назва — Daimler-Marienfelde Typ «Colonial» 35 P.
За распрацоўку аўтамабіля адказваў Паўль Даймлер — старэйшы сын вынаходніка Готліба Даймлера.
Пабудаваны на заводзе ў Марыенфельдэ ў адзіным экзэмпляры. Вытворца ацаніў аўтамабіль у 34750 марак.
Канструкцыя
Кузаў thumb|275px Пазадарожнік атрымаў адкрыты шасцімясцовы турыстычны кузаў. Шырокія падножкі палягчалі спуск пасажыраў на зямлю, а ад сонца ездакоў закрываў тэнт тыпу «канапе», які быў замацаваны на васьмі дугах і цягнуўся амаль на ўсю даўжыню машыны. З бакоў пасажыраў баранілі брызентавыя полагі. Багаж замацоўваўся альбо ззаду кузава, альбо на версе тэнта.
Валодаючы даўжынёй у 4,9 м, шырынёй 1,42 метра і вышынёй 2,7 м (уключаючы дах) аўтамабіль важыў 3,6 тоны.
Рухавік Чатырохцыліндравы рухавік аб'ёмам 6,8 л меў магутнасць 35 конскіх сіл (26 кВт) пры 800 аб / хв, што дазваляла развіваць хуткасць да 40 км / г.
Астужэнне Сістэму астуджэння адмыслова стварылі для трапічнага клімату, паверхня астуджэння была больш, больш былі і кажухі вакол цыліндраў, а таксама дадалі больш астуджальнай вадкасці — усяго цыркулявала 140 літраў. У дадатак да радыятара спераду ўсталявалі яшчэ адзін радыятар ў выглядзе падковы на перагародцы ў пярэдняй частцы кузава і працягнулі яго сотавую структуру да зоны паветранага струменя. Абодва радыятара злучаліся пры дапамозе двух усталяваных па баках водных рэзервуараў; каб зноў патрапіць у цыліндр, нагрэтая вада павінна была прайсці праз усе трубкі і бакі.
Поўны прывад Поўны прывад быў уключаны пастаянна, рухавік перадаваў магутнасць на ўсе чатыры колы пры дапамозе складанай механічнай сістэмы. Рычаг, злучаў яе з каробкай перадач, усталяванай па цэнтры і якая мела 4 пярэдніх перадачы і адну перадачу задняга ходу. Адтуль трансмісія перадавала крутоўны момант на дыферэнцыялы пярэдніх і задніх восяў, якія, у сваю чаргу, выкарыстоўвалі канічныя зубчастыя перадачы, каб падзяліць яго і перадаць на колы.
Праз кароткі прамежкавы вал, крутоўны момант ад счаплення перадаваўся на чатырохступеністую скрынку перадач, аб’яднаную з раздатачнай скрынкай. Размяшчаўся гэты вузел такім чынам, каб карданныя валы прывадаў пярэдняга і задняга мастоў мелі аднолькавую даўжыню. Галоўная перадача ўмацоўвалася на бэльцы моста ў асобным картэры. Паўвосі ішлі да колаў адкрыта, па-над бэлькай. Перадачы кручэння да кіраваных колаў вырашалася пры дапамозе канічных шэсцярнь.
Найбольш уразлівыя частцы прывада Даймлер заключыў ў сталёвы кажух, які прадстаўляў сабой цыліндрычны стакан, аб’яднаны з дыскавым фартухам, што закрываў кола з тыльнага боку. Кажух паварочваўся разам з колам вакол шворана. Але пры такім рашэнні кут павароту колаў абмежаваўся 23 градусамі. З прычыны чаго для дасягнення прымальнай манеўранасці прыйшлося абсталяваць аўтамабіль яшчэ і заднімі кіраванымі коламі. Іх прывады былі абаронены ад пяску аналагічным спосабам, а поўная ўзаемазаменнасць мастоў спрашчалі пытанне з запчасткамі.
Поўны прывад дазваляў пераадольваць пад'ёмы да 25%.
Колы На аўтамабіле былі ўжытыя штампаваныя сталёвыя дыскі, з пнеўматычнымі шынамі памеру 930x125. Цікава, што толькі ў задніх шын пратэктар меў малюнак, а шыны пярэдніх колаў, наадварот, былі зусім гладкімі.
Дадатковае абсталяванне Па патрабаванні Міністэрства па справах калоній аўтамабіль абсталявалі шматлікімі дадатковымі прынадамі, напрыклад, магутным счапленнем і рэзервуарамі для бензіну і астуджальнай вадкасці для працы ў тропіках, запаснымі часткамі і прыладамі. Паколькі аўтамабіль вазіў міністра калоній, ён абсталеўваўся палявых тэлефонам.
Эксплуатацыя
thumb|Бэрнгард Дэрнбург
У чэрвені 1908 унікальны ўсюдыход быў дастаўлены параходам на афрыканскае ўзбярэжжа. Бернгард Дэрнбург — дырэктар калоніі ў 1906-1907, дзяржсакратар калоніі 1907-1910 гадах — выкарыстоўваў гэты аўтамабіль у германскай Паўднёва-Заходняй Афрыцы (цяперашняй Намібіі) для службовых паездак. Так да машыны прыляпілася мянушка Dernburg Wagen ().
Пасля машына выкарыстоўвалася паліцыяй калоніі. Не засталося запісаў пра тое, як выкарыстоўваўся аўтамабіль падчас Першай сусветнай вайны.
Пасля вайны і спынення нямецкага каланіяльнага рэжыму, ўсе сляды аўтамабіля былі згублены. Да нашага часу аўтамабіль не захаваўся.
Рэканструкцыя У 2006 годзе DaimlerChrysler вырашыў узнавіць мадэль "Dernburg-Wagen", каб адсвяткаваць юбілей «100 гадоў усіх паўнапрывадных аўтамабіляў». З гэтай нагоды была зроблена мадэль "Dernburg-Wagen" у маштабе 1:4. Яна была каля 1,25 метра ў даўжыню, і была вельмі блізка да арыгінала. Мадэль была паказана на паўночнаамерыканскім міжнародным аўтасалоне (NAIAS) у Дэтройце ў студзені 2007 года.
У сеціве Сляды на пяску 1907 Daimler Dernburg Wagen
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта