thumb|290px|Надмагілле Кановы

Антоніа Канова (; , Пасаньё — , Венецыя) — італьянскі скульптар, найбольш значны прадстаўнік класіцызму ў еўрапейскай скульптуры, узор для пераймання акадэмістаў XIX стагоддзя (накшталт Торвальдса). Самыя буйныя зборы яго твораў знаходзяцца ў парыжскім Луўры і ў пецярбургскім Эрмітажы.

Творчасць

Пры жыцці Канова меў рэпутацыю самага значнага са скульптараў найноўшага часу. У развіцці класіцыстычнай скульптуры ён адыграў такую ж ключавую ролю, што і Давід — у развіцці класіцыстычнага жывапісу. Сучаснікі не шкадавалі моцных эпітэтаў для апісання свайго пакланення перад талентам Кановы, які, як тады здавалася, вытрымліваў параўнанне з лепшымі разьбярамі антычнасці. Яго надмагіллі эфектныя, партрэты — ідэалізаваны. Тым не менш ні «ўрачысты спакой кампазіцыі», ні «выразнасць і вытанчанасць прапорцый» не ўсцераглі Канову ад абвінавачванняў у «халоднай адцягненасці вобразаў, сентыментальнай саладжавасці і салоннай прыгажосці, змярцвеласці гладкай, адпаліраванай паверхні мармуру», якія высоўвалі супраць яго шматлікія пазнейшыя гісторыкі мастацтва і, у прыватнасці, аўтары Вялікай савецкай энцыклапедыі.

Творы

Помнік Карлу III на П'яцца-дэль-Плебісчыта ў цэнтры Неапаля.

Бібліяграфія Giulio Carlo Argan, Antonio Canova, Roma, Bulzoni, 1969. Giuseppe Pavanello, L’opera completa del Canova, introduzione di Mario Praz, Milano, Rizzoli, 1976. Canova: disegni scelti e annotati da Gian Lorenzo Mellini, Firenze, La Nuova Italia, 1984. Ottorino Stefani, I rilievi del Canova: una nuova concezione del tempo e dello spazio, Milano, Electa, 1990. Sergej O. Androsov (a cura di) Canova all’Ermitage. Le sculture del museo di San Pietroburgo catalogo della mostra, Venezia, Marsilio, 1991. Andrea Zanella, Canova e Roma, Roma, Palombi, 1991 Antonio Canova, Catalogo della mostra, (Venezia-Possagno, 1992), a cura di Giuseppe Pavanello e Giandomenico Romanelli, Venezia, Marsilio, 1992.

Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Скульптары Венецыі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Пахаваныя ў Венецыі