Рымскі оперны тэатр, ці Рымская опера () — оперны тэатр у Рыме.
Гісторыя Пабудаваны на сродкі Даменіка Кастанцы па праекце архітэктара Акіле Сфандрыні. Адкрыты ў 1880 годзе операй Расіні «Сяміраміда» як «Тэатра Кастанцы» (Teatro Costanzi). У 1926 годзе тэатр быў выкуплены гарадскімі ўладамі, часткова перабудаваны (архітэктар Марчэла П’ячэнціні) і ў 1928 годзе адкрыты пад назвай «Каралеўскі оперны тэатр» (Teatro Reale dell’Opera).
У 1946 годзе тэатр атрымаў сучасную назву, а ў 1958 годзе быў часткова перабудаваны ў другі раз.
Дзейнасць У гэтым тэатры прайшлі сусветныя прэм'еры оперы «Тоска» Дж. Пучыні (1900), абапёр Масканьі «Сельскі гонар» (1890), «Касач» (1898), «Маскі» (1901) і іншых. На сцэне тэатра выступалі выбітныя спевакі Дж. Белінчоні, Даркле, Катоньі, Р. Станьё (XIX стагоддзе); А. Бончы, А. Галі-Курчы, Б. Джыльі, Э. Каруза, Ц. Скіпа, Мерседэс Льяпарт (XX стагоддзе).
Сярод галоўных дырыжораў тэатра Марынуцы, Туліа Серафін, Санціні, Бруна Барталеці і іншыя.
Спасылкі
Катэгорыя:Оперныя тэатры Італіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1880 годзе Катэгорыя:Архітэктура Рыма Катэгорыя:Тэатры Рыма