Капэла Сан-Джорджа () — каталіцкая капэла ў горадзе Падуя (Італія), прысвечана вялікамучаніку Георгію. З’яўляецца прыбудовай да паўднёвага трансэпта базілікі Святога Антонія. Пабудавана па заказе маркіза Раймандзіна Лупі дзі Саранья ў 1377 годзе як фамільны магільны склеп. Роспіс капэлы была даручана Альтык'ера да Дзевіа, які завяршыў яе ў 1379 годзе.

На сценах капэлы размешчаны 22 вялікіх кампазіцыі і каля ста меншых. Фрэскі прысвечаны сюжэтам жыцця святога Георгія, Кацярыны Александрыйскай і святой Люцыі. На бакавой сцяне пад крыжовым скляпеннем знаходзіцца манументальная шматфігурная фрэска «Распяцце Хрыстова». Па меркаванні мастацтвазнаўца П’етра Таэска гэта фрэска з’яўляецца галоўным творам другой паловы эпохі трэчэнта.Падуя // Прокопп М. Итальянская живопись XIV века

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Італіі Катэгорыя:Падуя Катэгорыя:Пахавальні Катэгорыя:Капэлы Катэгорыя:Рэнесансныя фрэскавыя цыклы