Палацца Да́ндала () — палац у Венецыі на Гранд-канале ў раёне Сан-Марка.

Палац быў пабудаваны ў 1400 годзе сямействам Дандала.

За сваю гісторыю будынак памяняў вялікую колькасць уладальнікаў. У 1536 годзе палац быў прададзены сямейству Грыці. Пасля Грыці палацам валодалі прадстаўнікі прозвішчаў Мікеле, Мачэніга, Бернарда.

Існуе распаўсюджаная памылка, што ў гэтым будынку нарадзіўся дож Энрыка Дандала.

У наш час у палацца знаходзіцца гасцініца Hotel Royal Danieli.

Гл. таксама Спіс палацаў Венецыі

Спасылкі

Дандала Катэгорыя:З'явіліся ў 1400 годзе