thumb|300px|Новы замак у Неапалі thumb|230px|Скінія працы Даменіка Гаджыні Кастэль-Нуова (Castel Nuovo; літаральна: «Новы замак»), таксама Маскіа Анджаіна (Maschio Angioino) — замак, узведзены каралём Карлам Анжуйскім на ўзмор’і ў Неапалі ў сувязі з пераносам сталіцы яго уладанняў з Палерма. Будаўніцтва пачалося пад наглядам французскіх ваенных інжынераў у 1279 годзе і працягвалася тры гады.
Сіцылійская вячэрня так і не дазволіла заснавальніку усяліцца ў замак. Першым манархам, які размясціўся ў Кастэль-Нуова з усім сваім дваром, быў яго сын Карл II. Пры ім і яго пераемніках Кастэль-Нуова заставаўся цэнтрам палітычнага жыцця Паўднёвай Італіі. Тут адрокся ад тыяру Цэлесцін V і быў абраны яго пераемнікам Баніфацый VIII.
thumb|left|200px|Торэ дэль Беверэла Пасля розных паляпшэнняў, зробленых пры каралю Роберце, замак быў спустошаны войскамі Людовіка Венгерскага. Каралева Джаванна адбудавала ўмацаванні і вытрымала ў замку аблогу венгерскай арміі. Пасля яшчэ некалькіх аблог кароль Альфонс V загадаў умацаваць замак на выпадак гарматнага абстрэлу. Пры ім жа над варотамі з’явілася трыумфальная арка з выявай яго ўступлення ў горад — першы твор рэнесанснай архітэктуры ў Паўднёвай Італіі.
У 1494 годзе Кастэль-Нуова зноў аблажылі варожыя арміі (на гэты раз французскія). Пасля пераходу неапалітанскай кароны да іспанскіх Габсбургаў тыя бывалі ў Неапалі толькі наездамі і, як правіла, спыняліся ў гэтым замку.
Зноскі
Літаратура G. Ruggiero, I castelli di Napoli, Roma, 1995 A.V., Mura e castelli di Napoli, Pubblicomit, 1999 Pirovine E., Napoli e i suoi castelli tra storia e leggende, Del Delfino, 1989 De Seta C., Napoli fra Rinascimento e Illuminismo, Editrice Electa, 1991 De Vecchi P. e Cerchiari E., I tempi dell’arte, Bompiani, Milano 1999. D’Oriano N., Maschio Angioino Incarta, Incarta, 1996
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы і замкі Неапаля Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Італіі