Андрэа Мантэнья (, каля 1431, Ізола-ды-Картура, Венета — 13 верасня 1506, Мантуя) — італьянскі мастак, прадстаўнік Падуанскі школы жывапісу. У адрозненне ад большасці іншых класікаў італьянскага Рэнесансу, пісаў у жорсткай і рэзкай манеры.
Біяграфія thumb|злева|Фрэска ў Камерэ дэльі Спозі. 1474. Мантуя
Мантэнья нарадзіўся каля 1431 года ў італьянскім мястэчку Ізола-дзі-Картура блізу Венецыі, у сям’і дрывасека. У 1441 годзе быў усыноўлены мастаком Франчэска Скварчонэ. Вучыўся выяўленчаму мастацтву, а таксама латыні ў Скварчонэ, у 1445 годзе быў запісаны ў цэх жывапісцаў Падуі.
Ва ўзросце 17 гадоў Мантэнья ў судзе дамогся незалежнасці ад Скварчонэ і з тых часоў працаваў як самастойны мастак. У маладосці выпрабаваў ўплыў фларэнційскай школы, у прыватнасці Данатэла.
У 1453 годзе Мантэнья ажаніўся з дачкой Джакапа Беліні Нікалосіяй (Нікалаз). У 1460 годзе ён становіцца прыдворным мастаком у герцагаў Ганзага.
Мантэнья памёр 13 верасня 1506 года ў Мантуі.
Гл. таксама
Камера дэльі Спозі
Літаратура
Kristeller P., A. Mantegna, B. — Lpz., 1902; Fiocco G., Mantegna, Mil., 1937; Tietze-Conrat E., Mantegna, L., 1955; Paccagnini G., Andrea Mantegna, Mil., 1961. Janson, H.W., Janson, Anthony F.History of Art. Harry N. Abrams, Inc., Publishers. 6 edition. January 1, 2005. ISBN 0-13-182895-9 Знамеровская Т. П. Андреа Мантенья — Л., 1961. Лазарев В. Н. Старые итальянские мастера — М., 1972.
Спасылкі Мантэнья Андрэа. Карціны і біяграфія
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння