Царква Санта-Марыя дэль Джылья () — царква ў стылі барока ў Венецыі.
Гісторыя заснавання царквы адносіцца да X стагоддзя, калі на яго ўзвядзенне славянскай сям'ёй Джубаніка быў арганізаваны адмысловы фонд.
Адметнай рысай гэтай царквы з'яўляецца фасад. Яго стварыў Джузэпэ Сардзі ў гонар Антоніа Барбара і яго сем'і, і замест звычайных фігур святых на ім з'явіліся абрысы гарадоў Задар, Кандыя, Падуя, Рым, Корфу і Спліт, якія адыгралі не апошнюю ролю для гэтага сямейства. У нішах паміж калонамі можна бачыць статуі братоў Барбара.
У музеі царквы знаходзіцца палатно «Святое сямейства», якое прыпісваецца Рубенсу, і дзве карціны Тынтарэта.
Галерэя
Літаратура Martin Gaier, Facciate sacre a scopo profano. Venezia e la politica dei monumenti fra Quattro e Settecento. Istituto Veneto di Scienze, Lettere ed Arti, ISBN 88-88143-14-9.
Спасылкі Адзіная інфармацыйная сістэма архіўных наглядчыкаў .
Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі Венецыя
Катэгорыя:Храмы Венецыі