Евангелі́сты ( — тыя, хто ўзвяшчаюць добрую вестку) — апосталы, аўтары чатырох кананічных Евангелляў — Матфей, Марк, Лука і Іаан.
Евангеліст Сімвал Евангелле Род дзейнасці Матфей Анёл Евангелле ад Матфея Мытар (зборшчык падаткаў). Прапаведаваў у Эфіопіі, дзе прыняў пакутніцкую смерць каля 60 года (па іншых даных, быў пакараны ў малаазійскім горадзе Іераполіс). Марк Леў Евангелле ад Марка Пляменнік апостала Варнавы, вучань апостала Пятра. Лічыцца заснавальнікам Александрыйскай царквы і яе першым біскупам. Прыняў пакутніцкую смерць у 68 годзе. Лука Цяля Евангелле ад Лукі Урач, паплечнік апостала Паўла. Акрамя Евангелля з’яўляецца аўтарам кнігі Апостальскіх дзеянняў. Прыняў пакутніцкую смерць у грэчаскіх Фівах. Іаан Арол Евангелле ад Іаана Малодшы брат апостала Якава, да паклікання Ісусам быў рыбаком. Акрамя Евангелля, напісаў Кнігу Адкрыцця і тры пасланні, якія ўвайшлі ў Новы Запавет. Адзіны з апосталаў, які сканаў натуральнай смерцю ў старасці.
У старажытнасці гэта назва была больш шырокай; так зваліся ўсе прапаведнікі Евангелля ці хрысціянства. Сярод пратэстантаў такое ўжыванне слова захавалася: так завуцца місіянеры і іншыя асобы, якія прапаведуюць хрысціянства, што заключаецца ў Евангеллях. У старажытнай хрысціянскай царкве была асобная ступень ці пасада евангелістаў адмыслова для пропаведзі Евангелля сярод іўдзеяў і язычнікаў.
Гл. таксама
Сімвалы евангелістаў Евангелістамі таксама завуць розныя плыні т. зв. Евангельскіх хрысціян.
*