Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) (, Новасібірск — , Мінск) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1989).

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (1997—2000).

Бацька вядомага акцёра Мікалая Яроменкі (малодшага). Муж Галіны Арловай.

Біяграфія Нарадзіўся 17 чэрвеня 1926 (па іншых дадзеных, 20 чэрвеня 1923) у Новасібірску. Бацькі родам з Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння рамеснага вучылішча працаваў токарам.

Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Новасібірску (1942). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 18 гадоў пайшоў на фронт, паранены трапіў у акружэнне, апынуўся ў палоне. Здолеў выжыць у фашысцкім канцлагеры, з якога некалькі разоў спрабаваў уцячы. Затым ваяваў у складзе падпольнай групы Супраціву.

Пасля заканчэння ў 1948 годзе Тэатральнай студыі ў Мінску быў акцёрам БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску (1948—1959). З 1959 года акцёр БелАДТ імя Я. Купалы.

Здымацца ў кіно пачаў у 1960 годзе.

З 10 студзеня 1997 годаУказ Президента Республики Беларусь от 10 января 1997 года № 25 «О назначении Н. И. Дементея, Т. Н. Дудко, Н. Н. Еременко, В. С. Каравая членами Совета Республики Беларусь Национального собрания Республики Беларусь» па 30 чэрвеня 2000 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (па прэзідэнцкай квоце). З’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па сацыяльных пытаннях.

Памёр 30 чэрвеня 2000. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды Народны артыст Беларускай ССР (1967) Народны артыст СССР (1989) Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР Медаль Францыска Скарыны (1996)

Катэгорыя:Ваеннапалонныя СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання