Палацца Кантарыні дэль Бавола () — палац у Венецыі, у раёне Сан-Марка.

Гісторыя Палац быў пабудаваны ў 1499 годзе для П’етра Кантарыні. Галоўная асаблівасць палаца — ажурная вітая лесвіца (архітэктар Джавані Кандзі). Лесвіца вядзе на аркаду, з якой адкрываецца чароўны панарамны від на гарадскія дахі. У наш час лесвіца аднаўляецца і зачынена для наведвання. Палац размешчаны ў мала наведвальным завулку каля Кампа Манін, недалёка ад моста Рыяльта.Афіцыйны сайт палаца

Гл. таксама Спіс палацаў Венецыі

Літаратура Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2. Guida d’Italia — Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2. Giuseppe Tassini. Curiosità Veneziane. Venezia, Filippi Ed., 2001. Iliazd, L’art de voir de Guillaume Tempel, Imprimerie Union, Paris, 1964.

Спасылкі

Кантарыні дэль Бавола Катэгорыя:З’явіліся ў 1499 годзе