Фантан Трытона — фантан у Рыме, створаны Джавані Ларэнца Берніні.

Гэты фантан размешчаны на П'яцца Барберыні, недалёка ад Палацца Барберыні. Фантан быў зроблены ў 1642 годзе па замове папы Урбана VIII (Барберыні) неўзабаве пасля завяршэння будаўніцтва палацца.

Пастамент фантана ўтвараюць 4 дэльфіна, на кончыках хвастоў якіх размяшчаецца велізарная ракавіна. На расчыненых створках гэтай ракавіны знаходзіцца статуя Трытона, сына бога Пасейдона. Трытон выдувае з ракавіны струмень вады, якая напаўняе чару фантана. Між дэльфінамі размешчаны выявы герба сям'і Барберыні, папскай тыяры.

На гэтай жа плошчы знаходзіцца іншая праца Берніні - Фантан пчол.

Галерэя

Літаратура Sergio Delli, “Le fontane di Roma”, Schwarz & Meyer Ed., Roma, 1985

Спасылкі

Катэгорыя:Фантаны Рыма Катэгорыя:Фантаны Італіі