Лоджыя Ланцы (Лоджыя дэі Ланцы, ) — лоджыя, збудаванне на плошчы Сіньёрыі ў Фларэнцыі, адна са славутасцяў горада.
Аркадны будынак быў пабудаваны ў перыяд з 1376 па 1382 гг. Бенчы дзі Чыёнэ і Сімонэ дзі Франчэска Таленці. Будынак прызначаўся для збораў і прыёмаў Фларэнційскай рэспублікі, а пазней у XVI ст. атрымала сваю назву дзякуючы ландскнехтам (, якія мясціліся ў лоджыі, у скарочаным варыянце — ) вялікага герцага Тасканы Козіма I Медычы. У наш час лоджыя Ланцы ўяўляе сабою музей пад голым небам, дзе размяшчаецца экспазіцыя скульптурных твораў са збору бліжэйшай Галерэі Уфіцы, у тым ліку: «Персей з галавой Медузы» Бенвенута Чэліні, «Выкраданне сабінянак» і «Геркулес і Кентаўр» Джамбалоньі, старажытнарымская копія старажытнагрэчаскай скульптуры «Менелай з целам Патрокла», «Выкраданне Паліксены» Піа Федзі, а таксама некалькі антычных жаночых статуй.
на ўзор Лоджыі Ланцы ў Мюнхене была пабудавана лоджыя Фельдхернхале. Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Фларэнцыі Катэгорыя:Архітэктура Фларэнцыі