Уладзімір Цітавіч АлісейкаВ некоторых источниках Алясейко (). См. Указ о награждении ( — ) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір сапёрнага ўзвода 42-га асобнага сапёрнага батальёна 136-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту, старэйшы сяржантНа дату прысваення звання Героя Савецкага Саюза.. Герой Савецкага Саюза, палкоўнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Косетаў Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь), у сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1943года. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і тры курсы працоўнага факультэта у горадзе Мазыры. Да прызыву ў 1940 годзе ў Чырвоную армію працаваў у саўгасе.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941 года. Асабліва вызначыўся старэйшы сяржант Алісейка пры фарсіраванні Дняпра.. 2 кастрычніка 1943 года ўзвод пад яго камандаваннем ў ліку першых пераправіўся на правы бераг ракі паўднёвей Кіева. На працягу двух дзён пад шквальным агнём праціўніка ажыццяўляў дапамогу ў пераправе падраздзяленняў. 3 кастрычніка 1943 года пры адбіцці чарговай варожай контратакі быў цяжка паранены, але не пакінуў поля бою.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10.01.1944 за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізмГазета «Известия» № 9 от 11 января 1944 года с опубликованным Указом о присвоении звания Героя Советского Союза. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1 старэйшаму сяржанту Алісейка Уладзіміру Цітавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Палкоўнік У. Ц. Алісейка да 1971 года працягваў службу ў арміі. Жыў у Краснадары. Працаваў у Расгалоўсельгаскамплекце. Памёр 9 мая 1981 года.
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 2344Мир наград ) Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны II ступені Два ордэна Чырвонай Зоркі Медалі, у тым ліку: Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Памяць Імя Героя насіла піянерская дружына Ліпаўскай сярэдняй школы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Літаратура — С. 261. Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
Спасылкі История Калинковичского района на официальном сайте района
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР