Іага́н Іо́зеф Ве́нцэль (Антон Франц Карл) граф Радэ́цкі фон Ра́дэц (, ; , Тршэбніцы — , Мілан) — аўстрыйскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, з чэшскай дваранскай сям'і, фельдмаршал (1836); найбольш выбітны палкаводзец Аўстрыі свайго часу.

Біяграфія Маладым афіцэрам удзельнічаў у турэцкай вайне 1790 года, вылучыўся ў бітвах пры Марэнга і Гогенліндэне. Прызначаны ў 1813 членам ваеннага савета, дзейна працаваў над рэарганізацыяй аўстрыйскай арміі, асабліва клапоцячыся пра камандзіроўкі за мяжу маладых афіцэраў для завяршэння ваеннай адукацыі. У бітве пры Лейпцызе ён аказаў вялікую паслугу ў якасці начальніка штаба князя Шварцэнберга.

У мірныя гады Радэцкі камандаваў кавалерыйскай дывізіяй, потым быў камендантам Ольмюца. З 1831 камандаваў аўстрыйскай арміяй у Італіі і тут набыў шырокую вядомасць, з аднаго боку, як узорны арганізатар арміі і стратэг, з іншай — як жорсткі і халодны рэакцыянер.

У 1848 годзе ён спрабаваў сілай здушыць рэвалюцыю, але пасля 5-дзённага боя на вуліцах Мілана павінен быў (уначы 23 сакавіка) з 15-ці тысячнай арміяй адступіць у Верону; там ён умацаваўся і, скарыстаўшыся бяздзейнасцю ворага, напачатку мая перайшоў у наступ. Разбіўшы сардынцаў пры Санта-Лучыа 6 мая, ён адважным і майстэрскім флангавым рухам перайшоў Мінча ў Мантуі і атрымаў новую перамогу пры Куртатоне, але не дасягнуў сваёй мэты — вызваленні абложанай сардынцамі Песк'еры (здалася 31 мая).

Пасля двухмесяцовага перамір'я ён разбіў сардынцаў пры Кустоце і 6 жніўня заняў Мілан (завошта пасля атрымаў ордэн Святога Георгія I класа), а 9-га прадпісаў з непрыяцелем перамір'е. Па аднаўленні ваенных дзеянняў 10 сакавіка 1849 ён нанес сардынцам новую паразу пры Навары 23 сакавіка, якая і вырашыла вайну. Пасля падзення Венецыі Радэцкі на пасадзе генерал-губернатара Ламбарда-Венецыянскага каралеўства пасяліў пры дапамозе цвёрдых мер спакой у Італіі. Ён не дажыў да таго, каб убачыць непасрэдны вынік сваёй палітыкі — страту для Аўстрыі перш Ламбардыі, потым Венецыі. У 1858 годзе яму быў узведзены помнік у Празе, у 1892 — у Вене. У 1849 ганараваны звання рускага генерал-фельдмаршала.

Цікавы факт «Марш Радэцкага» (соч. 228) напісаў Іаган Штраус-бацька ў гонар Іозефа Радэцкага ў 1848 годзе. Пазней гэта музыка стала палкавым маршам 5-га гусарскага паліца Радэцкага. Гэты полк існуе і сёння (як танкавы), з тым жа палкавым маршам.

Літаратура

Strack, «Graf R.» (Вена, 1849). Schneidawind, «Feldmarschall Graf R.» (Аўгсбург, 1851). Schönhals, «Der Feldmarschall Gr. R.» (Штутгарт, 1858). «Denkschriften militärischen Inhalts aus dem Nachlass R’s» (Штутгарт, 1859). Troubetzkoi, «Campagnes du comte R. dans le nord de l’Italie en 1848 et 49» (Лпц., 1860). H. Kunz. «Die Feldzüge des Feldmarschalls R. in Oberitalien 1848 u. 49» (Берл., 1890).

Катэгорыя:Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы Катэгорыя:Генерал-фельдмаршалы Расійскай імперыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Вены