ААТ «Гродна Азот» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Беларусі. Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гродна, праспект Касманаўтаў, 100.
Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў.
Гісторыя
Прадпрыемства размешчана прыкладна ў двух кіламетрах на ўсход ад мяжы гарадской забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 года пачалася вытворчасць аміяку і карбаміду. Пасля ўводу ў строй вытворчасці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеянне цех аміяка і другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тон у год), азотныя ўгнаенні (карбамід — 785 тыс. тон у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тон у год, сульфат амонія — 319 тыс. тон у год), метанол тэнічны (80 тыс. тон у год), капролактам (111,2 тыс. тон у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тон у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тон у год).
З’яўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілакторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартыўна-стралковы клуб, піянерскі лагер, дзіцячыя садкі, газету «Гродзенскі хімік», жаночы хакейны клуб «Рытм Азот».
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, вынікі якіх, як мяркуецца, былі сфальсіфікаваны, супрацоўнікі ААТ «Гродна Азот» падтрымалі пратэсты ў Беларусі і заклікі да нацыянальнай забастоўкі, аднак шмат з іх было затрымана і збіта міліцыянтамі. На «Гродна Азоце» была найбольшая колькасць тых, хто падтрымаў страйк сярод усіх прадпрыемстваў краіны.
30 сакавіка 2021 года даччыная кампанія ААТ «Гродна Азот» абвясціла тэндэр на адгрузку сваіх тавараў. Адной з умоў тэндэру была магчымасць не адзначаць прыналежнасць грузу да ААТ «Гродна Азот». Гэта было выклікана пагрозай санкцый, паведамлялася ў тэндэрнай дакументацыі і СМІ«Гродно Азот» применяет мошеннические схемы, чтобы уйти от санкций.
«Гродна Азот» і «Хімвалакно» — асноўны пастаўшчык поліаміднай тэхнічнай ніткі з ЕАЭС у Расію, дзе яна выкарыстоўваецца для вытворчасці бронекамізэлек.
Кіраўніцтва Аляксандр Аляксеевіч Лаўрычэнка (1 жніўня 1960 — 1 чэрвеня 1961) Іван Васільевіч Антонаў (1 чэрвеня 1961 — 30 лістапада 1965) Гімн Іванавіч Салаўёў (30 лістапада 1965 — 25 студзеня 1978) Уладзімір Андрэевіч Іваноў (25 студзеня 1978 — 10 ліпеня 1992) Валерый Валянцінавіч Лангоў (13 ліпеня 1992 — 9 лістапада 2004) Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч (6 снежня 2005 — 26 чэрвеня 2009) Ігар Фёдаравіч Жылін (12 жніўня 2009 — 4 лютага 2011) Канстанцін Паўлавіч Маянаў (30 жніўня 2011 — 20 верасня 2017) Ігар Міхайлавіч Бабыр (21 верасня 2017 — 29 студзеня 2021) Ігар Васільевіч Ляшэнка (з 30 студзеня 2021)
Санкцыі З 2006 года ААТ «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» (з перапынкамі) знаходзяцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «падрыў дэмакратычнага працэсу»OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года. 9 жніўня 2021 года ў спіс быў уключаны генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка.
2 снежня 2021 года «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» трапілі ў чорны спіс Еўрасаюза. 20 снежня кампаніі ў свой санкцыйны спіс уключыла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя.
У 2022 годзе да санкцый супраць прадпрыемства далучыліся Украіна і Японія.
Рэакцыя на санкцыі 3 красавіка 2021 года паведамлялася, што даччыная кампанія ААТ «Гродна Азот» аб’явіла тэндэр на адгрузку прадукцыі, адной з умоў якога была магчымасць указання ў дакументах у якасці грузаадпраўшчыка іншай кампаніі. Згодна з заяўкай, гэтая ўмова была звязана з пагрозай санкцый.
У некалькіх расследаваннях, выпушчаных у 2023 годзе, журналісты з Беларускага расследавальніцкага цэнтра і літоўскай Siena заявілі, што прадукцыя «Гродна Азота» пасля ўвядзення санкцый супраць завода прадаецца ў ЕС з дапамогай некалькіх кампаній, зарэгістраваных у Кыргызстане, Узбекістане, Сербіі і Літве. У кастрычніку 2024 года паведамлялася аб пастаўках ва Украіну прадукцыі «Гродна Азота» пад выглядам вырабленай у Туркменістане праз кампанію, зарэгістраваную ў ААЭ. Улетку 2025 года выйшлі яшчэ два расследаванні, прысвечаныя абыходу санкцый супраць «Гродна Азота» з выкарыстаннем кампаній, зарэгістраваных у Казахстане, Туркменістане, Польшчы і ААЭ.
21 лютага 2024 года Суд Еўрапейскага саюза ў Люксембургу адхіліў іск «Гродна Азота» і яго філіяла «Хімвалакно», якія патрабавалі адмяніць санкцыі ЕС.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Прадпрыемствы Гродна Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы СССР Катэгорыя:Белнафтахім Катэгорыя:Вытворцы мінеральных угнаенняў Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС