Паравоз Mallard № 4468 Лондан-Паўночна-Усходняй чыгункі класа A4 4-6-2 Pacific — хуткасны паравоз, пабудаваны ў Данкастэры (Англія) у 1938 годзе.
Mallard быў распрацаваны сэрам Найджэлам Грэйслі ў якасці лакаматыва, спецыяльна прызначанага для руху хуткасных цягнікоў. Абводы яго абцякальніка былі правераны ў аэрадынамічнай трубе на хуткасцях звыш 100 міль у гадзіну (160 км/г). Mallard выкарыстоўваўся ў цягніковай працы да сваёй адстаўкі ў 1963 годзе. За час эксплуатацыі ён прайшоў амаль паўтары мільёны міль (2,4 мільёна кіламетраў).
У 1980-х гадах Mallard быў адноўлены да працоўнага стану, але выкарыстоўваўся толькі для руху некалькіх экскурсійных цягнікоў паміж Ёркам і Скарбара ў ліпені 1986 года і пары прабегаў паміж Ёркам і Харагейтам / Лідс на Вялікдзень ў 1987 годзе. Mallard з'яўляецца адзіным пакінутым паравозам тыпу A4, выфарбаваным у фірмовыя колеры LNER і адноўленымі ў першапачатковым стане бакавымі абцякальнікамі (хоць рэплікі A4 таксама маюць бакавыя абцякальнікі).
У цяперашні час Mallard з'яўляецца часткай Нацыянальнай Калекцыі ў Нацыянальным Чыгуначным Музеі Злучанага Каралеўства ў Ёрку.
Лакаматыў разам з тэндарам мае даўжыню 70 футаў і важыць 165 імперскіх тон. Ён афарбаваны ў колеры LNER - блакітны корпус, чырвоныя колы і дышаль сталёвага колеру.
Тэхнічная інфармацыя НазваMallardСілавая устаноўкаПаравая (простая)Каляя1435КласLNER Class A4Колавая формула4-6-2 (2-3-1)КанструктарСэр Найджэл ГрэсліДата спісанн25 апреля 1963Адноўлены1986 - 1988Даўжыня70 футаўМаса102.95 імперскіх тонМаса тэндара165 імперскіх тонЗаводЛондан-Паўночна-Усходняя Чыгунка (LNER Doncaster)Нумар1870Дата пабудовы3 сакавіка 1938Макс. хуткасць126 міль у гадзіну
Літаратура Allen, Cecil J. (1949). The Locomotive Exchanges 1870 - 1948. Ian Allan Ltd. A comprehensive book on locomotive exchanges, giving details of each trial and the locomotives involved. Boddy, M.G.; Neve, E.; Yeadon, W.B. (April 1973). Fry, E.V.. ed. Part 2A: Tender Engines - Classes A1 to A10. Locomotives of the L.N.E.R.. Kenilworth: RCTS. ISBN 0 901115 25 8. Clarke, David (2005). Locomotives in Detail: 3 Gresley 4-6-2- A4 Class. Ian Allan Publishing. ISBN 0-7110-3085-5. An overall history of the Gresley A4 class, as well as unparalleled details about the class and individual members.
Спасылкі National Railway Museum Mallard at the museum Museum panoramas including view of Mallard footplate A4 Pacific Page in the LNER Encyclopedia
Катэгорыя:Захаваныя паравозы ў Вялікабрытаніі A4 Катэгорыя:Сусветныя рэкорды Катэгорыя:Асобныя паравозы