Зва́нае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці (на мяжы з Гарадоцкім раёнам) ў басейне ракі Свіна́.
Плошча паверхні возера 0,35 км², даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Сярэдняя глыбіня каля 3,7 м, найбольшая дасягае 5 метраў. Аб'ём вады ў возеры складае 1,28 млн. м³. Вадазбор плошчай 13,4 км спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты.Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 1—2 да 5—8 метраў, складзеныя з пяскоў і суглінкаў. Берагі нізкія і пясчаныя, у паўднёвай частцы возера тарфяністыя і забалочаныя. Мелкаводдзе да глыбіні 1—1,5 м пясчанае. Да глыбіні 3,5 м дно выслана апясчаненым ілам, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем.Возера эўтрофнае, малапраточнае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у возера Грыбна. Зарастае слаба. Падводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 1,1—1,8 м, месцамі да 2 м (гарлачыкі). Надводная расліннасць займае паласу ўздоўж берага шырынёй ад 3 да 25 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна