Горліўка () — горад у Данецкай вобласці Украіны. З красавіка 2014 г. горад пад кантролем узброенных падзраздзяленняў Данецкай Народнай Рэспублікай.

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанніРозпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 "Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення".

Гісторыя Першыя паселішчы ў раёне Горліўкі з’явіліся ў пачатку XVIII ст., тады запарожскімі казакамі і сялянамі-ўцекачамі былі заснаваныя хутары ўздоўж рэк Корсунь, Жалезная і Кадыма. Для умацавання межаў Расійскай імперыі царскі ўрад сфармаваў у другой палове XVIII ст. славяна-сербскія пасялковыя паліцы, у склад якіх увайшлі сербы, харваты, славенцы, якія ўцяклі ад аўстрыйскага прыгнёту, а таксама украінскія і расійскія сяляне і казакі.

Афіцыйнай датай заснавання з’яўляецца 1779 г. Першапачатковай назвай горада быў Гасудараў Пасад, аднак у 1869 г. горад быў пераназваны ў гонар інжынера Пятра Горлава.

Пад час палітычнага крызіса ва Украіне, горад адзін з цэнтраў прарасійскіх выступленняў. У красавіку 2014 г. дыверсійная група сепаратыстаў на чале з І. Безлерам захапіла райаддзел МУС Украіны. Да 30 красавіка сепаратасцкія ўзброенныя падраздзяленні кантралявалі ўсе адміністрацыйныя будынкі гораду. З 20 ліпеня да 6 верасня ў горадзе адбыліся жорсткія баі, у выніку якіх, часткам і падраздзяленням Узброенных сіл Украіны не ўдалося вызваліць горад.

Гарады-пабрацімы Барнслі, Англія Буфала, штат Нью-Ёрк, ЗША Пенсакола, штат Фларыда, ЗША Ніжнявартаўск, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Расія

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Пётр Аляксеевіч Кірычэнка (нар. 1959) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Сяргей Станіслававіч Раброў (нар. 1974) — украінскі футбаліст і трэнер. Дзмітрый Фролавіч Тараскоў (1915—1981) — Герой Савецкага Саюза. Васіль Васілевіч Шчарбіна (1914—1942) — Герой Савецкага Саюза. Людміла Барысаўна Яфімава (1937—2018) — беларускі харавы дырыжор.

Крыніцы

Спасылкі

Сайт Горліўскага гарадскога савета

Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці