Корса, Віа дэль Корса () — адна з магістраляў рымскага старога горада, якая вядзе ад п'яцца Венецыя на поўнач, да п'яцца дэль Попала.

У антычнасці і Сярэднявеччы вуліца звалася віа Лата («Шырокая вуліца») і з-за паводак мала выкарыстоўвалася. У 1467 годзе пры Папе Паўле II вуліцу аднавілі і пашырылі. Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала па кон­ным спаборніцтвам (corso), якія праходзілі тут пачынаючы з XV стагоддзя аж да 1882 года. На Корса і бліжэйшых вуліцах размяшчаецца мноства палацца, гасцініц, рэстаранаў, кафэ і магазінаў.

Славутасці Заходні бок:

Palazzo Bonaparte палацца Дорыа-Памфілі (Palazzo Doria), у якім размяшчаецца Галерэя Дорыа-Памфілі. Санта-Марыя-ін-Віа-Лата (Santa Maria in Via Lata), VII стагоддзе. Плошча калоны палацца Кіджы (Palazzo Chigi), другая палова XVII стагоддзя, рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Італіі. Palazzo Verospi Palazzo Fiano Palazzo Ruspoli Сан-Карла-аль-Корса (Santi Ambrogio e Carlo) San Giacomo Palazzo Rondinini Santa Maria dei miracoli

Усходні бок:

Palazzo Mancini Palazzo Odescalchi царква Сан-Марчэла-аль-Корса (San Marcello al Corso), барочны фасад канца XVII стагоддзя працы Карла Фантана. Palazzo Sciarra Galleria Colonna Palazzo Marignoli Santa Maria di Montesanto

Літаратура Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.

Катэгорыя:Вуліцы Рыма