Элем Германавіч Клімаў (; 9 ліпеня 1933, , РСФСР, СССР — 26 кастрычніка 2003, , Расійская Федэрацыя) — савецкі , . Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997). У 1986—1988 гадах — старшыня СК СССР. Член КПСС з 1962 года.
Біяграфія Нарадзіўся 9 ліпеня 1933 года ў Сталінградзе (цяпер Валгаград). Пасля заканчэння ў 1957 годзе Маскоўскага авіяцыйнага інстытута працаваў інжынерам-канструктарам на адным з маскоўскіх заводаў, а таксама супрацоўнічаў у Маладзёжнай рэдакцыі Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання і ў Маскоўскай філармоніі.
У 1964 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Е. Л. Дзігана) і пачаў працаваць на кінастудыі «Масфільм».
Першым поўнаметражным фільмам Клімава была камедыя «Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход забаронены» (1964), якая мела вялікі поспех у краіне. Аднак наступны фільм рэжысёра «Прыгоды зубнога ўрача» (1965) выйшаў у 1967 г. у абмежаваным пракаце (78 копій) і быў «пакладзены на паліцу». Паўторны выпуск адбыўся толькі ў 1987 годзе. Пазней Клімаў казаў, што і сам не быў задаволены гэтым фільмам.
Таксама Клімаў завяршыў (разам з Г. Лаўровым і М. Хуцыевым) няскончаны фільм М. Рома «І ўсё-такі я веру».
У 1965 годзе ажаніўся з Ларысай Шапіцька.
У канцы 1980-х гадоў меў намер экранізаваць раман М.Булгакава «Майстар і Маргарыта», для якога сумесна з братам Германам напісаў сцэнарый — аднак гэтая задума так і засталася нерэалізаваная.
Памёр 26 кастрычніка 2003 года ад інсульту. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
Узнагароды Залаты медаль, Прэмія за рэжысуру, Дыплом СК СССР на ВКФ спартыўных фільмаў (за фільм «Спорт, спорт, спорт», 1970). Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976) Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997) Прыз FIPRESCI МКФ у Венецыі (за фільм «Агонія», 1982). Залаты прыз МКФ у Маскве (за фільм «Ідзі і глядзі», 1985). Лаўрэат ВКФ у намінацыі «Галоўны спецыяльны прыз кінафестывалю» (1986). Ганаровы член Брытанскага кінаінстытут (з 1987 года).
Літаратура — С.341
Спасылкі Відэапартрэт Элема Клімава на сайце www.newstube.ru
Элем Клімаў у «Энцыклапедыі айчыннага кіно»
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм Катэгорыя:Памерлі ад інсульту