Аарон Клуг (; ) — брытанскі і паўднёваафрыканскі крышталограф, вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, біяхімік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1969). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1982).

Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і на Віленшчыне. На пачатку XX стагоддзя сям’я эмігравала ў Паўднёвую Афрыку. Вучыўся ва універсітэтах Іаганесбурга і Кейптаўна. З 1949 працуе ў Англіі, з 1962 года ў лабараторыі малекулярнай біялогіі Медыцынскага даследчага савета пры Кембрыджскім універсіэце (з 1986 дырэктар).

Навуковыя працы па рэнтгенаструктурным аналізе і электроннай мікраскапіі крышталёў, даследаванні структуры нуклеінавых кіслот і нуклеапратэідаў (віруса тытунёвай мазаікі, храмаціну, транспарту рыбануклеінавай кіслаты).

Выбраныя працы Architecture of plant viruses // Biochem. J. 1963. V. 88. P. 24; An optical method for the analysis of periodicities in electron micrographs, and some ovservations on the mechanism of negative straining // J. Mol. Biol. 1964. V. 10. (with J. Berger).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Хімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША