Рычард Кобдэн (анг.Richard Cobden, 3 чэрвеня 1804, Данфард, паблізу Мідхерста, Сусекс - 2 красавіка 1865, Лондан) — англійскі палітычны дзеяч, лідар фрытрэйдераў.

Фабрыкант, член палаты абшчын у 1841-1857 і 1859-1865. Быў адным з кіраўнікоў заснаванай ў 1838 Лігі супраць хлебных законаў. Дамагаўся адмены прывілеяў зямельнай арыстакратыі, прапагандаваў сістэму неабмежаванай канкурэнцыі, свабоду гандлю. Выступаў супраць фабрычнага заканадаўства і прафсаюзаў як «недапушчальнай манаполіі». З пазіцый пацыфізм выступаў за скарачэнне ўзбраенняў, міжнародны арбітраж, рэзка крытыкаваў знешнюю палітыку Пальмерстана. У 1848-1853 прымаў удзел у арганізацыі серыі усеагульных кангрэсаў свету ў Бруселі, Парыжы, Франкфурце, Лондане, Манчэстэры, Эдынбургу.

Літаратура

[C. J. L. Brock], The History of the Cobden Club. By Members of the Club (London: Cobden-Sanderson, 1939). Francis W. Hirst, Richard Cobden and John Morley. Being the Richard Cobden Lecture for 1941 (The Cobden Club, 1941). Anthony Howe, Free Trade and Liberal England. 1846—1946 (Oxford: Clarendon Press, 1997). John Jewkes, Ordeal by Planning (Macmillan, 1948). John McGilchrist, Richard Cobden. The Apostle of Free Trade (New York: Harper & Brothers, 1865). John Morley, The Life of Richard Cobden (London: T. Fisher Unwin, 1905). Frank Trentmann, Free Trade Nation. Commerce, Consumption, and Civil Society in Modern Britain (Oxford University Press, 2008).

Катэгорыя:Дзеячы лібералізму Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Члены Ліберальнай партыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лібертарыянцы