Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года — цяжкае авіяцыйнае здарэнне (авіякатастрофа) з пасажырскім самалётам Boeing 737-236 (бартавы нумар AP-BKC) авіякампаніі Bhoja Air, які здзяйсняў рэйс B4-213 Карачы—Ісламабад.

20 красавіка каля 18:40 мясцовага часу (UTC+5) пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Ісламабада «Беназір Бхута», каля горада Равалпіндзі, самалёт сутыкнуўся з будынкамі, разбурыўся і згарэў.

На борце знаходзіўся 121 пасажырB4-213 KHI-ISB 20-04-2012 . Спіс пасажыраў. Сайт авіякампаніі Bhoja Air. і 6 членаў экіпажа. Усе яны загінулі. Таксама загінулі жыхары дома, на які зваліўся самалёт — 11 чалавек. Агульная колькасць ахвяр склала 138 чалавекУ авіякатастрофе загінулі 138 чалавек.

Даныя аб самалёце Самалёт Boeing 737-236 з бартавым нумарам AP-BKC (завадскі нумар 23167) быў выраблены ў 1984 годзе. Да 1999 года эксплуатаваўся ў British Airways, затым — у Comair. Пасля гэтага ён быў прададзены ў кампанію Shahin, у якой яго напачатку 2012 года набыла Bhoja Air.

Акалічнасці катастрофы Самалёт выконваў рэгулярны ўнутраны рэйс B4-213 з аэрапорта «Джына», Карачы, у аэрапорт «Беназір Бхута», Ісламабад. Вылет адбыўся ў 17:00 мясцовага часу (UTC+5) прыбыццё чакалася ў 18:50. Заходзячы на пасадку, каля 18:40 самалёт урэзаўся ў зямлю на адлегласці 5 км ад УПП. Сутыкненне адбылося на тэрыторыі прыгараднай вёскі.

Пасажыры і экіпаж На борце знаходзіўся 121 пасажыр, у тым ліку 11 дзяцей.

НацыянальнасцьЗагінулаУсягоПасажырыЭкіпаж Пакістанцы 120 6 126 Амерыканцы 1 0 1 Усяго 121 6 127

Расследаванне Расследаванне прычын катастрофы вядзецца.

Гл. таксама

Спасылкі B4-213 KHI-ISB 20-04-2012 . Спіс пасажыраў

Ісламабад Катэгорыя:Падзеі ў Пакістане Катэгорыя:Красавік 2012 года Катэгорыя:Падзеі 20 красавіка Катэгорыя:2012 год у Ісламабадзе