Камфоравае дрэва, камфоравы лаўр (Cinnamomum camphora) — кветкавая расліна сямейства лаўровых, від роду карычнік, або карычны лаўр.
Батанічнае апісанне
Вечназялёнае дрэва да 50 м вышынёю і 3 м у дыяметры, з карой, якая дае трэшчыны. Лісце простае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, белаватыя ці жаўтаватыя, сабраныя ў кальчакі. Плод — цёмна-сіняя сакаўная касцянка. Вегетатыўныя органы і плады маюць прыемны востры пах камфары.
Арэал
Радзіма — Паўднёва-Усходняя трапічная Азія. Утварае лясы. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках многіх краін, у т.л. на чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Выкарыстанне
Тэхнічная, дэкаратыўная, інсектыцыдная і лекавая расліна. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Літаратура
Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Лаўровыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1825 годзе