Анто́пальскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Антопаль.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Антопальскі пассавет у складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў Драгічынскім раёне. 8 сакавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета перададзены населеныя пункты скасаванага Першамайскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 21 ліпеня 1980 года ў склад Галоўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Корсунь, Пігановічы і ТолкаваРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 17 верасня 2013 года створаны Антопальскі сельсавет, які ўключыў усе населеныя пункты скасаванага Антопальскага пассавета (Антопаль, Вулька, Горыцы, Губерня, Падлессе, Першамайск, Свеклічы, Татарнавічы) і скасаванага Дзеткавіцкага сельсавета (Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын) і частку населеных пунктаў скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік)Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области .

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў, без Антопаля) — 1173 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,1 % — беларусы, 2,7 % — украінцы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 3380 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе