Ко́нда () — рака ў Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, левы прыток ракі Іртыш.

Даўжыня ракі 1097 км, плошча вадазборнага басейна 72,8 тыс. км². Сярэдні расход вады — 310 м³/с. Цячэ па Кондынскай нізіне ў шырокай плоскай даліне, рэчышча вельмі звілістае. Сілкаванне змяшанае, з перавагай снегавога. Працяглае разводдзе, расцягваецца да глыбокай восені, замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, ускрываецца ў канцы красавіка — сярэдзіне мая. Сплаўная, суднаходная на 744 км (685Река КОНДА // Государственный водный реестр РФ км) ад вусця.

Асноўныя прытокі: злева — Мулым'я, Вялікі Тап, Юконда, Кама; справа — Ейцья, Кума.

Літаратура  — С. 405.

Спасылкі Река КОНДА // Государственный водный реестр РФ Konda At Altay // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region Сурков В. В. Конда // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Прытокі Іртыша Катэгорыя:Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра