Медаль "За абарону Ленінграда" заснавана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 годаУказ Президиума Верховного Совета СССР «Об учреждении медалей «За оборону Ленинграда», «За оборону Одессы», «За оборону Севастополя» и «За оборону Сталинграда» и награждении этими медалями участников обороны Ленинграда, Одессы, Севастополя и Стадинграда» от 22 декабря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 30 декабря (№ 47 (206)). — С. 1.. Аўтар праекта медалі - мастак Н. І. Маскалёў.

Медалём "За абарону Ленінграда" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Ленінграда:

вайскоўцы частак, злучэнняў і ўстаноў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, фактычна якія ўдзельнічалі ў абароне горада; рабочыя, служачыя і іншыя асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях па абароне горада, садзейнічалі абароне горада сваёй самаадданай працай на прадпрыемствах, ва ўстановах, удзельнічалі ў будаўніцтве абарончых збудаванняў, у СПА, у ахове камунальнай гаспадаркі, у барацьбе з пажарамі ад налётаў варожай авіяцыі, у арганізацыі і абслугоўванні транспарту і сувязі, у арганізацыі грамадскага харчавання, забеспячэння і культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва, у доглядзе хворых і параненых, у арганізацыі догляду дзяцей і правядзенні іншых мерапрыемстваў па абароне горада.

Медаль "За абарону Ленінграда» носiцца на левым боку грудзей і, пры наяўнасцi iншых медалёў СССР, размяшчаецца пасля медалёў па старшынстве, пачынаючы з медалі "За выратаванне тапельцаў".

Спасылкі Медалі і ордэны СССР

За абарону Ленінграда Катэгорыя:Санкт-Пецярбург Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе