Мы — нашы горы () — манумент на вяршыні ўзгорка пры ўездзе ў горад Сцепанакерт. У народзе завецца таксама «Дзед і баба» (арм. Տատիկ — պապիկ, тацік-папік).

Аўтар манумента — народны мастак Армянскай ССР скульптар Саргіс Багдасаран. Помнік пабудаваны ў 1967 годзе, уяўляе двух пажылых людзей — мужа і жонку — у народнай вопратцы, зроблены з актэмберанскага (армавірскага) чырванаватага туфу. Статуя не мае пастамента, па задуме аўтара, гэта стварае адчуванне, што фігуры ўраслі ў горы, парадніліся з імі.

Паводле звестак газеты «Правда», манумент «з’яўляецца першым помнікам свету, які быў пабудаваны ў гонар доўгажыхароў». Як адзначае Шаген Мкртчан, спасылаючыся на публікацыі 1983 года, Нагорны Карабах называўся «эпіцэнтрам доўгажыхароў планеты», тут пражывала самая вялікая ў СССР колькасць людзей старэйшых за 100 гадоў.

Манумент намаляваны на гербе непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

Спасылкі

Катэгорыя:Манументы Катэгорыя:Помнікі Азербайджана Катэгорыя:Нагорны Карабах Катэгорыя:Сцепанакерт Катэгорыя:Пашкоджаныя творы мастацтва