Костас Корсакас (літ. Kostas Korsakas; , мястэчка Пашвіціні, цяпер Пакруойскага раёна — , ) — літоўскі савецкі паэт, крытык, літаратуразнавец і грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч навукі Літоўскай ССР (1959), акадэмік Акадэміі навук Літоўскай ССР (1949).

Біяграфія Скончыў прагімназію ў Ёнішкісе (1925), у 1928 годзе — сёмы клас гімназіі ў Шаўляі. За артыкулы ў падпольным друку быў прысуджаны да чатырох гадоў зняволення; ў зняволенні правёў 1928—1930 гады. Быў памілаваны прэзідэнтам Антанасам Сметонам дзякуючы прашэнню, пад якім сабралі подпісы яго сябры.

У 1931—1936 гадах вольным слухачом наведваў літаратурныя курсы ў Каўнаскім універсітэце Вітаўтаса Вялікага.

У 1940—1941 гадах дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў бюро літоўска-савецкіх пісьменнікаў у Маскве. У 1944—1945 гадах старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Літвы. З 1944 года прафесар кафедры літоўскай літаратуры Вільнюскага ўніверсітэта, у 1944—1956 гадах дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Вільнюскага ўніверсітэта. З 1946 года дырэктар Інстытута літоўскай мовы і літаратуры АН Літоўскай ССР (цяпер два асобных установы — Інстытут літоўскай літаратуры і фальклору і Інстытут літоўскай мовы).

Быў дэпутатам (1947—1963), намеснікам старшыні (1959—1963) Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Узнагароджаны 5 савецкімі ордэнамі, таксама медалямі.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.422

Катэгорыя:Паэты Літвы Катэгорыя:Паэты СССР