Холдынгавая кампанія «АўтаКрАЗ» (да 1999 года — Крамянчунгскі аўтамабільны завод ()) — украінскі вытворца і пастаўшчык цяжкіх грузавых аўтамабіляў і аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння.

Гісторыя Кампанія была створана на базе Крамянчунскага аўтамабільнага завода і да 2022 года з’яўлялася індустрыяльным крылом фінансава-вытворчай групы «Фінансы і Крэдыт». На 2006 год сабрана 800.000 грузавікоў.

2014—н.ч. З пачаткам вайны на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе КрАЗ пачаў пастаўкі тэхнікі для ўкраінскай арміі. У 2014 годзе Мінабароны закупіла 100 аўтамабіляў, у 2015—599 шт, у 2016—241 шт, у 2017—273 шт, у 2018 — 59 шт. Акрамя таго, каля 1000 аўтамабіляў набыла Нацыянальная гвардыя Украіны і 500 адзінак закупілі Памежныя войскі. Акрамя войска, куплялі машыны і дзяржаўныя прадпрыемствы. Аднак пры гэтым выпуск аўтамабіляў на КрАЗ стала зніжаўся. У 2014 годзе завод агульны выпуск склаў 1388 грузавікоў. У 2016 аб’ём вытворчасці скараціўся да 800 штук. У 2017 зрабілі 629 машын. Пазыковая нагрузка прадпрыемства расла. У верасні 2018 года Гаспадарчы суд Кіева распачаў справу аб банкруцтве «АўтаКрАЗ» па позве Ощадбанка. У 2019 годзе акцыі «АўтаКрАЗ» пачалі прадаваць за даўгі.

З 2019 года закупка аўтамабіляў узброенымі сіламі Украіны спынілася.

6 лістапада 2022 года Нацыянальная камісія Украіны па каштоўных паперах і фондавым рынку прыняла рашэнне аб забеспячэнні прымусовага адчужэння акцый ПАТ «АўтаКрАЗ» ва ўласнасць дзяржавы.

Прадукцыя КрАЗ-214 КрАЗ-219 КрАЗ-221 КрАЗ-222 КрАЗ-255Б thumb|right|КрАЗ-255Б — аэрадромны цягач КрАЗ-256Б КрАЗ-257 КрАЗ-250 КрАЗ-260 КрАЗ-6322 КрАЗ-5133 КрАЗ-6135 КрАЗ-6510 КрАЗ-65055 КрАЗ-65032 КрАЗ-5233 thumb|right|КрАЗ H12.2 КрАЗ H12.2 КрАЗ H23.2 КрАЗ-7634 КрАЗ-5401

Агрэгатная зборка Karsan J9

Прадукцыя заводу прадстаўлена больш чым у 30 краінах свету, сярод іх Ангола, Афганістан, Балгарыя, Вялікабрытанія, В’етнам, Гана, Гвінея, Германія, Егіпет, Ірак, Іран, Емен, Куба, Ліберыя, Лівія, Манголія, Нігерыя, Паўночная Македонія, Польшча, Сірыя, Тайланд, Экватарыяльная Гвінея.

Літаратура

Спасылкі

ПКФ БАНГА — афіцыйны дылер ХК АўтаКрАЗ Афіцыйны сайт Крамянчугскі аўтамабільны завод, старонкі гісторыі

Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Украіны

Катэгорыя:Крамянчуг