Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагоддзя..

Быў вольнаадпушчаным селянінам Віцебскай губерні. Даты нараджэння і смерці Мікалая Анімеле невядомыя. Сабраны ім па праграме Рускага геаграфічнага таварыства этнаграфічны матэрыял паслужыў асновай для выдання зборніка «Побыт беларускіх сялян». У зборніку ўтрымліваецца асабліва шмат матэрыялаў аб сямейных і грамадскіх абрадах і звычаях беларусаў (хрышчэнне, вяселле, памінкі, каляндарныя святы, талака), тэкстаў прыказак, песень і паданняў. Вельмі падрабязна апісаны парадак шлюбнай цырымоніі і традыцыі вясельнага застолля. Мікалая Анімеле можна лічыць першым даследчыкам беларускай дуды. Ён упершыню падрабязна апісаў канструкцыйныя асаблівасці, геаграфічны арэал пашырэння, спосаб трымання і тэхніку грання на дудзе. Некалькі менш падрабязна асветлена матэрыяльная культура беларусаў на прыкладзе сялянскай культуры Віцебшчыны. У працы падкрэсліваецца сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства.

Бібліяграфія Быт белорусских крестьян. Этнографический сборник Имперского Русского географического общества. — , 1854. — Вып. 2. — С. 111—268.

Літаратура Анімеле Мікалай // Наш край. Вэб-сайт пра наваколлі Віцебска. — Электрон. старонка. Бандарчык В. К. Анімеле Мікалай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. — , 2003.

Катэгорыя:Этнографы Беларусі