Краўн-эфі́ры (Краўн-злучэнні) — макрагетэрацыклічныя злучэнні, якія змяшчаюць у сваіх цыклах больш за 11 атамаў, з якіх не менш за чатыры — гетэраатамы, якія звязаныя паміж сабой этыленавымі масткамі.

Як правіла, гетэраатамам з’яўляецца атам кіслароду. Калі адзін або некалькі атамаў кіслароду замененыя атамамі азоту або серы, то злучэнні называюцца адпаведна азакраўн- або тыакраўн-эфірамі. Калі краўн-эфіры кандэнсаваныя з бензольнымі або цыклагексанавымі кольцамі, то яны адносяцца да бензакраўн- або цыклагексанкраўн-эфіраў. Атрыманы краўн-эфіры, якія змяшчаюць у цыкле атамы P, Si, As, а таксама амідныя, складанаэфірныя і некаторыя іншыя функцыянальныя групы.

Наменклатура thumb|300px|Краўн-эфіры У трывіяльных назвах краўн-эфіраў агульная колькасць атамаў у цыкле і колькасць гетэраатамаў пазначаюць лічбамі, якія ставяць перад і пасля слова «краўн». Паводле ІЮПАК краўн-эфіры ўяўляюцца як вытворныя цыклічных вуглевадародаў:

формула I — 12-краўн-4; (1,4,7,10-тэтраоксацыклададэкан) формула II — 1,10-дыяза-18-краўн-6; (1,4,10,13-тэтраокса-7,16-дыязацыклаоктадэкан) формула III — 1,7-дытыа-15-краўн-5 формула IV — дыбенза-18-краўн-6 формула V — цыклагексана-15-краўн-5

Літаратура

Катэгорыя:Цыклічныя простыя эфіры Катэгорыя:Комплексаўтваральнікі