Пё́тр Андрэ́евіч Абра́сімаў (, , Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Віцебскай вобласці, Беларусь — , , Расія) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Доктар гістарычных навук.

Біяграфія З 1931 года — дырэктар клуба, упаўнаважаны філармоніі, дырэктар карціннай галерэі (Віцебск, Брэст).

У 1933 годзе — скончыў тэхнікум.

У 1939 годзе — вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага ўніверсітэта.

У 1939 годзе ў складзе танкавай брыгады С. М. Крывашэіна ў Польскі паход РСЧА прысутнічаў пры ўрачыстай перадачы Брэста з рук нямецкага генерала Х. Гудэрыяна ў рукі камбрыга С. М. Крывашэіна. Удзельнічаў у сумесным ваенным парадзе часцей Чырвонай Арміі і Вермахта ў Брэсце.

З 1939 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

У 1941 годзе, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стварае партызанскае фарміраванне.

З чэрвеня 1941 года — інспектар палітаддзела механізаванага корпуса (Заходні фронт), ваенны камісар асобнага танкавага батальёна (Паўднёвы фронт).

У кастрычніку 1941 года атрымаў цяжкае раненне.

У 1942 годзе, пасля другога ранення, камісар танкавай брыгады.

З 1942 года ў Цэнтральным Штабе партызанскага руху. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу паспяховых партызанскіх аперацый, некалькі разоў яго закідвалі ў тыл нямецкіх войскаў, дзе дзейнічалі беларускія партызаны.

У 1942—1944 гадах — ваенны камісар адмысловага збору пад Мурамам і старшы памочнік начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху і першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі Панцеляймона Кандрацьевіча Панамарэнка.

У 1944 годзе некалькі месяцаў выкладаў у Беларускім універсітэце, на гістарычным факультэце.

З снежня 1948 па чэрвень 1950 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.

У 1949 годзе — скончыў 3 курсы завочнага навучання Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б).

З 3 чэрвеня 1950 па 20 верасня 1952 года — сакратар ЦК КП(б)Беларусі.

У 1951 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (завочна).

З лістапада 1952 па ліпень 1955 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.

З ліпеня 1955 па студзень 1957 года — сакратар ЦК КП Беларусі.

У 1956—1957 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства СССР у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

З 3 кастрычніка 1957 па 14 лютага 1961 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 17 кастрычніка 1957 г.

З 11 лютага 1961 па снежань 1962 года — 1-ы сакратар Смаленскага абласнога камітэта КПСС.

З 15 снежня 1962 па 18 верасня 1971 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 17 снежня 1962 года.

Асабліва важкі ўклад ён уносіць у дасягненне чатырохбаковага пагаднення па Заходняму Берліну 3 верасня 1971. Гэта была адна з важных вех на шляху не толькі да вырашэння германскага пытання, але і да нармалізацыі абстаноўкі ва ўсёй пасляваеннай Еўропе.

З 18 верасня 1971 па 9 красавіка 1973 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Францыі. Уручыў даверчыя граматы 6 кастрычніка 1971 года.

З 20 снежня 1972 па 9 красавіка 1973 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Малагасійскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве). Уручыў даверчыя граматы 29 снежань 1972 года.

З красавіку 1973 па сакавік 1975 года — загадчык Аддзелам ЦК КПСС па працы з замежнымі кадрамі і выездзе за мяжу.

З 7 сакавіка 1975 па 12 чэрвеня 1983 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 15 сакавіка 1975 г..

З 31 мая 1983 па 27 лютага 1985 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта СССР па замежнаму турызму.

З 27 лютага 1985 па 13 мая 1986 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Японіі.

З мая 1986 года — на пенсіі.

Памёр на 97-ым годзе жыцця 16 лютага 2009 года ў Маскве.

Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР III—IV, VI і IX скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР IV—VI скліканняў. З 31 кастрычніка 1961 па 25 лютага 1986 года член ЦК КПСС, у 1954—1956 гадах член Бюро ЦК КП Беларусі..

Узнагароды 4 ордэны Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга 2 ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга 2 ордэны Чырвонай Зоркі Герой ГДР — за ўклад у развіццё і ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж Савецкім Саюзам і ГДР Ордэн Карла Маркса ГДР Ордэн «Крыж Грунвальда» ПНР Ордэн «Залатых Зорак» ГДР

Літаратура

Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Паслы СССР у Польшчы Катэгорыя:Паслы СССР у ГДР Катэгорыя:Паслы СССР у Францыі Катэгорыя:Паслы СССР на Мадагаскары Катэгорыя:Паслы СССР у Японіі Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары Смаленскага абкама КПСС Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Эстонскай ССР