Сяргей Пятровіч Анішчанка (, в. Сцяпы, Жлобінскі раён — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Стралок 16-га стралковага палка 102-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец.

Удзельнік партызанскага руху, Жлобінскага камуністычнага падполля і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся 20 красавіка 1923 года ў вёсцы Сцяпы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Крукі Язвенскага сельскага саветаМинистерство образования Республики Беларусь — Информационные материалы .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны — з кастрычніка 1941 года — член Шчэдрынскай падпольнай камсамольска-моладзевай групы Жлобінскага камуністычнага падполля. Са жніўня 1943 — баец партызанскага атрада «Жалязняк», затым 119-га атрада брыгады «Жалязняк».

У Чырвонай Арміі з восені 1943 года. Асабліва вызначыўся 24—25 чэрвеня 1944 года падчас прарыву абароны ворага і фарсіравання ракі Друць у вёсцы Каласы Рагачоўскага раёна. Пад моцным агнём праціўніка з групай байцоў пераплыў раку, наблізіўся да варожай траншэі, закідаў яе гранатамі, чым спрыяў захопу плацдарма. У баі за плацдарм знішчыў разлік станковага кулямёта, 20 гітлераўцаў, 12 узяў у палон.

Загінуў 31 ліпеня 1944 а ў баі пры вызваленні Польшчы. Пахаваны ў вёскі Стрэбня Падляскага ваяводства.

Узнагароды

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года. Ордэн Леніна (24 сакавіка 1945 года)

Памяць Імя С. П. Анішчанка прысвоена Шчэдрынскай сярэдняй школе ў Жлобінскім раёне, у якой ён вучыўся. Імем Героя названая вуліца на яго радзіме — у вёсцы Сцяпы, дзе яму таксама пастаўлены помнік. У экспазіцыі і фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца фатаграфіі, дакументы і лісты Героя Савецкага Саюза радавога Сяргея Пятровіча АнішчанкаЛичные архивные фонды в государственных хранилищах СССР. Архивные справочники. .

Літаратура

Спасылкі АНИЩЕНКО Сергей Петрович Педагоги — Герои Советского Союза Освобождение. Первый «котёл».

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны