Базіліка Сан-Вітале () — раннехрысціянская базілікаСтрога гаворачы, Сан-Вітале не з'яўляецца базілікай у архітэктурным сэнсе, але гэты тэрмін аж да VI стагоддзя шырока ўжываўся ў дачыненні і да такіх цэнтрычных будынкаў, гл. напрыклад Артыкул "Византийская империя, часть III в "Православной энциклопедии" у Равене (Італія), найважнейшы помнік візантыйскага мастацтва ў Заходняй Еўропе. У 1996 годзе ў складзе раннехрысціянскіх помнікаў Равены была ўключана ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Вылучаецца сярод васьмі раннехрысціянскіх помнікаў Равены дасканаласцю сваіх мазаік, якія не маюць сабе роўных па-за межамі Канстанцінопаля.

Музей Побач з базілікай Сан-Вітале размешчаны Нацыянальны музей Равены са зборам рымскіх манет, візантыйскай разьбы па косці. У зборы прадстаўлены цыкл фрэсак эпохі Трэчэнта, знятых з царквы Санта К'яра. Маецца калекцыя тканін і жывапісу XVII—XVIII стагоддзяў. Унутраны двор музея ўпрыгожаны старажытнарымскай і ранехрысціянскай скульптурай: каменныя крыжы IV—V стагоддзяў, саркафагі.

Літаратура

Спасылкі

Basilica di San Vitale

Катэгорыя:Храмы Італіі Катэгорыя:Архітэктура Візантыі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Італіі Катэгорыя:Мазаіка Катэгорыя:Пабудовы Юстыніяна I Катэгорыя:Равена Катэгорыя:Васьмівугольныя будынкі