Еўрапейскае касмічнае агенцтва (скарочана ЕКА; ) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1975 годзе ў мэтах даследавання космасу.
ЕКА складаецца з 22 сталых членаў, у некаторых праектах таксама бяруць удзел Славенія, Латвія і Канада.
Арганізацыя ЕКА Штаб-кватэра Агенцтва знаходзіцца ў Парыжы. У Нордвейку (Нідэрланды) размешчаны Еўрапейскі цэнтр касмічных даследаванняў і тэхналогій. Еўрапейскі касмічны цэнтр кіравання размешчаны ў Дармштаце (Германія). У іншым германскім горадзе, Кёльне, размешчаны Еўрапейскі цэнтр астранаўтаў. Цэнтр назірання за Зямлёй і інфармацыйны цэнтр Еўрапейскага касмічнага агенцтва знаходзяцца ў Фраскаці пад Рымам (Італія). Для запускаў створаных касмічных апаратаў выкарыстоўваецца касмадром Куру ў Французскай Гвіяне. ЕКА мае кантактныя офісы ў Бельгіі, ЗША і Расіі і наземныя станцыі сачэння па ўсім свеце.
У агенцтве ўвесь час працуе 1907 чалавек (2005), а яго бюджэт складае 2977 мільёнаў еўра (2005).
Дзяржавы-удзельнікі і бюджэт
Членства і ўклад у ESA thumb|right|300px| thumb|300px| У гэтай табліцы прадстаўлена агульная інфармацыя пра краіны, якія ўваходзяць у ESA, і іх уклад. ДзяржаваУваходжаннеНацыянальная праграмаУклад (млн. €)Уклад (%) CNES % DLR % ASI % UKSA % CDTI % BELSPO % NSO % SSO % SNSB % DTU Space % EI % NSC % FFG % TEKES % FCT % ISARS % Luxinnovation % CSO % ESA — Romania accedes to ESA Convention Romanian Space Agency — Comunicat de presa ROSA % CBK ESO HSO Асацыяваныя ўдзельнікі CSA %Удзельнікі і партнёры % Еўрасаюз ESP % паводле ECS пагаднення — — % Іншыя паступленні — — %Усяго ESA %
Выдаткаванне і размеркаванне бюджэту
Бюджэт ESA складаў 2,977 млрд. € у 2005 годзе, 2,904 млрд. € у 2006, 3,018 млрд. € у 2008 і 3,600 млрд. € у 2009. Кожныя 3-4 года члены ESA узгадняюць бюджэтны план на некалькі гадоў на канферэнцыі членаў ESA. Хоць план можа быць зменены, ён вызначае асноўны кірунак дзейнасці. Апошняя канферэнцыя была праведзена ў 2008 годзе, калі быў вызначаны бюджэт да 2012 года.
Як правіла краіны маюць уласныя касмічныя праграмы, якія па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з ESA у фінансавым і арганізацыйным плане. Да прыкладу, французскае касмічнае агенцтва CNES мае бюджэт, які перавышае вылучаемыя ESA сродкі ўдвая. Існуюць таксама сумесныя праекты паміж ESA і нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі.
Пашырэнне
Уваходжанне ў ESA адбываецца у тры этапы. На першым этапе краіна падпісвае Пагадненне аб Супрацоўніцтве (). Калі краіна жадае больш поўна супрацоўнічаць з ESA, яна падпісвае ECS пагадненне (). Пагадненне дзейнічае на працягу пяці гадоў, па заканчэнні якіх краіна можа або пачаць перамовы аб поўным членстве, або падпісаць новае пагадненне.
Статус «ECS пагадненне» атрымалі 5 краін: Славенія, Латвія, Славакія, Літва і Балгарыя.
Статус «Пагадненне аб Супрацоўніцтве» атрымалі 5 краін: Кіпр, Мальта, Турцыя, Украіна і Ізраіль. Статус назіральніка даецца краінам, якія разглядаюць патэнцыйную магчымасць супрацоўніцтва а ў далейшым і далучэнні да касмічнага агенцтва.
Магчымая кааперацыя з іншымі агенцтвамі Існуюць планы да 2014 годзе зрабіць ESA агенцтвам ЕўрасаюзаESA BR-268.
Праекты ЕКА Арыян — сямейства ракет-носьбітаў Спейслэб — модуль для астранаўтаў, не адлучны падчас палёту караблёў ЗША «Спейс шатл» Каламбус — першапачаткова праект асобнай арбітальнай станцыі, рэалізаваны ў выглядзе модуля МКС ATV — аўтаматычны грузавы карабель Джота — АМС да каметы Галея Гюйгенс — пасадачны модуль для Тытана (спадарожніка Сатурна) на АМС «Касіні» (сумесна з NASA) Смарт-1 — АМС да Месяца Разета — АМС да каметы Марс-экспрэс — АМС да Марса Венера-экспрэс — АМС да Венеры BepiColombo — сумесная з JAXA АМС да Меркурыя Дарвін — касмічны інфрачырвоны тэлескоп (распрацоўваецца да 2015 г.) Gaia — касмічны тэлескоп (распрацоўваецца да 2011 г.) Galileo — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая на гэты момант распрацоўваецца. MetOp — метэаралагічныя спадарожнікі YES і YES2 — спадарожнікі маладых інжынераў Гермес — шматразовы крылаты пілатуемы касмічны карабель (адменены праект 1987—1993 гг.) Вега — лёгкая ракета-носьбіт. Саюз-СТ — замоўленая ў Расіі ракета-носьбіт для запускаў з Куру CSTS — часткова-шматразовы бяскрылы пілатуемы касмічны карабель (распрацоўваецца да 2018 г.)
Праграмы ЕКА ЕКА арганізоўвала і арганізоўвае праграмы фундаментальных касмічных даследаванняў:Cosmic Vision 2015—2025 Інстытут касмічных даследаванняў, 29 мая 2007 г. EURECA , Horizon 2000 plus Cosmic Vision Aurora
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Касмічныя агенцтвы Катэгорыя:Касманаўтыка Еўропы Катэгорыя:З’явіліся ў 1975 годзе