Акадэмічная — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна.
Працягласць — каля 500 метраў. Знаходзіцца паміж вуліцай 17 верасня і вуліцай Ажэшка, перасякае вуліцу Першага мая.
Назва вуліцы — гістарычная, звязана з будынкам медыцынскай акадэміі, створанай у канцы XVIII стагоддзя на скрыжаванні з вуліцай Ажэшка. Забудова сфарміравалая ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пераважна 2-3 павярховымі жылымі дамамі.
Будынкі
На вуліцы знаходзіцца помнік архітэктуры — лютэранская кірха, адзін з карпусоў сельскагаспадарчага ўніверсітэта (на скрыжаванні з вуліцай 1 мая). У 1970-ых на вуліцы праводзілася рэканструкцыя, на вуліцы быў пабудаваны адміністрацыйны будынак. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
№ 3 — УУС Гродзенскага аблвыканкама (архітэктары У. Праабражэнскі, В. Клепікаў, В. Давыдзёнак). № 13. Пабудаваны ў 1913 годам урачом Канстанцінам Бялецкім. Будынак быў аднапавярховым, з бляшаным дахам і меў два ўваходы. Праз адзін з вуліцы прыходзілі пацыенты, а праз другі — жыхары домаУлица Академическая, дом № 13. Житейская история военного врача, рассказанная внучкой . У 1970 гадах быў прыбудаваны другі паверхВиртуальная экскурсия по Гродно: улица Академическая . № 15. Пабудаваны ў 1909 годзе. Вядомы тым, што ў 1924—1926 гадах у ім жыла пісьменніца Зоф’я Налкоўская. Пазней на другім паверсе змяшчаўся раённы суд.
Літаратура Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., л. ил.: ил.
Спасылкі
Виртуальная экскурсия по Гродно: улица Академическая