Крупка, або Крупы снежныя і ледзяныя — цвёрдыя атмасферныя ападкі ўвыглядзе дробных часціц шчыльнага лёду і снежных ядраў. Выпадаюць з кучава-дажджавых аблокаў пры тэмпературы каля 0° С, пераважна вясной і восенню. Ад граду адрозніваецца памерамі (звычайна каля 2-5 мм)АТМОСФЕРНЫЕ ЯВЛЕНИЯ — КЛАССИФИКАЦИЯ И ОПИСАНИЕ, В. В. Бровкин .

Віды круп Адрозніваюць снежныя крупы — снегападобныя белыя ядры і ледзяныя — часціцы шчыльнага лёду.

Снежныя крупы Снежныя крупы ўтвараюцца, калі сняжынкі з верхняй часткі аблокаў трапляюць у ніжэйлеглы хмарны пласт, які складаецца з драбнюткіх пераахалоджаных кропель. Часціцы снежных круп адрозніваюцца ад сняжынак адсутнасцю адрознай крышталічнай асновы.

Ледзяныя крупы Ледзяныя крупы — макулінкі празрыстыя ў паверхні, маюць невялікае белае ядро — утвараецца пры сутыкненні снежных круп з больш буйнымі пераахалоджаннымі кроплямі ў пласце аблокаў, размешчаным яшчэ ніжэй.

Літаратура Геаграфія ў паняццях і тэрмінах. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», С. 162

Катэгорыя:Атмасферныя ападкі