Аляксандр Сільвановіч ( — , Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі (у эміграцыі) грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Жыў у ЗША з пачатку 1950-х гадоў. Вышэйшая адукацыя. Член прэзідыуму Рады БНР, член Рады і Кансісторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, супрацоўнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва. Сустаршыня Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, лабіст дапамогі Беларусі «ў змаганні за незалежнасць і народаўладдзе». Удзельнічаў у арганізаванні і завозе ў Беларусь гуманітарнай дапамогі ахвярам Чарнобылю.
Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі