Фрыц Крэйслер, радзей Крайслер (; 2 лютага 1875, Вена — 29 студзеня 1962, Нью-Ёрк) — аўстрыйска-амерыканскі скрыпач і кампазітар.
Біяграфія Фрыц Крэйслер нарадзіўся ў Вене 2 лютага 1875, у сям’і ўрача; бацька яго быў яўрэем, маці — немкай. Прыняў хрышчэнне ва ўзросце 12 гадоў.
З чатырох гадоў вучыўся гранню на скрыпцы ў Жака Абера, і досыць хутка дасягнуў вялікіх поспехаў.
У сем гадоў атрымаў права навучацца ў Венскай кансерваторыі (цяпер Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва), стаўшы самым маладым яе студэнтам у гісторыі, дапушчаны ў выглядзе выключэння — па правілах у кансерваторыю прымаліся асобы не маладзей 14 гадоў. Займаўся па класе скрыпкі ў Іозефа Хельмесбергера і тэорыі музыкі ў Антона Брукнера.
У дзевяць гадоў Крэйслер ўпершыню выступіў на публіцы, а яшчэ праз год скончыў кансерваторыю з залатым медалём.
Працягнуў ўдасканальвацца ў Парыжскай кансерваторыі ў Жазефа Масара (скрыпка) і Леа Дэліба (тэорыя і кампазіцыя).
У 1887 годзе Крэйслер атрымаў першую прэмію на выпускным іспыце, пасля чаго вырашыў пачаць самастойную творчую кар’еру.
Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.535
Спасылкі
Kreisler:Praeludium und Allegro — Violin Guido Rimonda,Orchestra Camerata Ducale
Тэкст «Успамінаў» Крэйслера Конкурс імя Фрыца Крэйслера
Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Скрыпачы ЗША Катэгорыя:Скрыпачы Аўстрыі Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Кампазітары Аўстрыі Катэгорыя:Музычныя падробкі і містыфікацыі