От Лепланд (, нар. 17 мая 1987 у Таліне) — эстонскі спявак, які ўяўляў Эстонію на конкурсе песні Еўрабачанне 2012.
Біяграфія Лепланд пачаў спяваць яшчэ з дзяцінства. Першыя альбомы з дзіцячымі песнямі былі выпушчаны ім у 1995—1996 гг. У той час ён праходзіў навучанне ў музычнай школе Георга Отса ў Таліне па класе поп- і джаз-музыкі. Таксама на працягу некалькіх гадоў вучыўся іграць на фартэпіяна.TV3 - 14.10 - Homses superstaarisaate stuudiovoorus võistlevad 12 poissi
З'яўляецца пераможцам трэцяга сезону мясцовага выканальніцкага конкурсу «Eesti otsib superstaari». У 2012 годзе прадставіў сваю краіну на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 з кампазіцыяй «Kuula» (літар. Слухай).Ott Lepland to represent Estonia in Baku | News | Eurovision Song Contest - Baku 2012
Узнагароды Штогадовая прэмія эстонскай поп-музыкі (): Навічок года (2011) Радыё-хіт года: «Süte peal sulanud jää» (2011)
Дыскаграфія
Альбомы Oti jõululaulud (1995) Oti suvelaulud (1996) Ott ja Valged jänesed (1996) Ott ja sõbrad (1996) Ott Lepland (2010) Laulan ma sind (2011)
Сінглы Otsides ma pean su jälle leidma (2009) Süte peal sulanud jää (2010) Läbi öise Tallinna (2010) Üheskoos on olla hea (2010) Kohtume jälle (2010) Sinuni (2010) Öö (2011) Tunnen elus end (2011)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Эстонія на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Лаўрэаты Штогадовай прэміі эстонскай поп-музыкі