Васіль Пракопавіч Жураўлёў () — беларускі крытык і літаратуразнавец.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1954 годзе скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. З 1956 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук.

Памёр 16 верасня 2026 года ў Мінску.

Дзейнасць Выступае ў друку ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства з 1956 года. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» т. 1-2 (1964—1966). «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» т.2 (1969). «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Сааўтар калектыўных прац «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (разам з П. Дзюбайлам і М. Луферавым, 1967). «Пытанні паэтыкі» (разам з Я. Шпакоўскім і А. Яскевічам, 1974), аўтар манаграфіі « Структура твора» (1978).

Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (2002) за кнігу «У пошуках духоўных iдэалаў: На матэрыяле беларускай лiтаратуры ХIХ — пачатку ХХ ст.»

Крыніцы

Літаратура . Жураўлёў Васіль Пракопавіч // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — 1985. — Т. 2. — С. 444. Жураўлёў Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мн., 1993. — С. 453—454. Жураўлёў Васіль // Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н. А., Катлёнак А. А. — Магілёў, 1993. — С. 78, 79, 166, 221, 226 Жураўлёў Васіль Пракопавіч: Знакамітыя людзі // Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 528—529.

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне