Алякса́ндр Мікала́евіч Аса́ткін-Уладзі́мірскі (, Кастрамская губерня — ) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

Біяграфія Член РСДРП(б) з 1904 года. Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут. Працаваў у Кастрамской, Іванава-Узнясенскай, Уладзімірскай арганізацыях РСДРП(б). Дэлегат 5 з’езда РСДРП (1907).. За рэвалюцыйную дзейнасць 6 разоў падвяргаўся турэмнаму зняволенню, 2 разы высланы. З 1918 года — член Прэзідыума Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў, член ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. З 1921 года — у : наркам гаспадарчых спраў, намеснік старшыні СНК, старшыня эканамічнага савета. З 1922 года інструктар ЦК РКП(б). У 1923 годзе узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З лютага 1924 года — сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), у маі-верасні 1924 года адказны сакратар ЦК КПБ(б), пасля 1-ы сакратар Уладзімірскага губкама партыі.

У 1927 годзе — інструктар ЦК УКП(б), у 1928 годзе — старшыня праўлення Усесаюзнага Сельскагаспадарчага банка. У студзені 1928 года працаваў у складзе асобай камісіі па высвятленні прычынаў паўстання ў Якуціі.

У 1930—1931 гадах - старшыня выканкама Савета Далёкаўсходняга краю. З 1932 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Член ЦКК УКП(б) у 1924—1925 гадах. Член ЦК КП(б)Б у 1924-1925 гадах.

Выключаны са складу ЦК КП(б) УССР пастановай пленума ЦК, які праходзіў 3 і 4 ліпеня 1937 года. На наступны дзень, 5 ліпеня, арыштаваны. Расстраляны 2 верасня 1937 года. У 1957 годзе пасмяротна рэабілітаваны.

Ушанаванне памяці Яго імем названа адна з вуліц горада Уладзімір ў Расіі.

Спасылкі Владимирские фамилии — Асаткины Государственная публичная историческая библиотека России Владимирская Русь. Политические деятели Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991 Альманах «Россия. XX век» Великие люди Беларуси

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б) Катэгорыя:Лідары беларускай кампартыі (1919—1991) Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР