Ян Мікалай Масальскі (1728 — 27 студзеня 1763) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста ваўкавыскі і радашковіцкі, палкоўнік артылерыі ВКЛ (1748), падчашы ВКЛ з 1756, пасол на соймы 1744, 1746, 1750.

Належаў да групоўкі Чартарыйскіх, праціўнікаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III.

Быў абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1761 і прэтэндаваў на пасаду маршалка. У выніку процідзеяння палітычных праціўнікаў яе не атрымаў, але яму было абяцана, што стане маршалкам наступнага Трыбунала. Абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1762 і яго маршалкам, але раптоўна памёр.

Кавалер ордэна Белага Арла (1762).

Сям'я Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага.

Меў братоў Юзафа Адрыяна, Ігнацыя Якуба і Казіміра Адрыяна.

Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Літаратура

Ян Мікалай Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты радашковіцкія