Юрый Міхайлавіч Асмалоўскі (, в. Шастакова, Камянецкі раён) — беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Заслужаны трэнер СССР (1970)..
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1963 годзе. З 1964 года трэнер, з 1969 года старшы трэнер Беларускага рэспубліканскага савета ДСТ «Працоўныя рэзервы». Сярод выхаванцаў — Т. Папова, М. Хахол, Л. Кабакова, чэмпіёны СССР , М. Іванова, Г. Бязручэнак, А. Друпа.
Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Трэнеры СССР