ГамбузіяГамбузія ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.12 (Gambusia) — род рыб сямейства пецыліевыя.

Апісанне Невялікія жывародная рыбы. Даўжыня самак 6 см, самцоў — 3 см. Цела серабрыста-шэра-зялёнае ці жаўтаватае з цёмнымі плямамі. Самцы цямнейшыя.

Пашырэнне Паходзяць з Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Большасць відаў прэснаводныя, некаторыя могуць жыць у саланаватай або салёнай вадзе.

Шэраг відаў акліматызавалі ў розных рэгіёнах (Еўропа, Аўстралія, Кітай, Японія, Гавайскія і Філіпінскія астравы, Сярэдняя Азія, Закаўказзе і г. д.) для барацьбы з малярыяй — рыбкі актыўна ядуць лічынак камароў.

Літаратура Гамбузія //

Катэгорыя:Пецыліды