Уілмінгтан () — горад на паўночным усходзе ЗША, найбуйнейшы горад штата Дэлавэр. Насельніцтва ў межах горада каля 73 тыс. (2000), з прыгарадамі — да 500 тыс. (дзве траціны насельніцтва ўсяго штата). Горад з’яўляецца часткай агламерацыі Філадэльфіі.
Прыродныя ўмовы Уілмінгтан размешчаны на правым беразе ракі Дэлавэр, паблізу ўпадзення ў яе рэк Крысцін і Брэндзіўайн (паміж якімі знаходзіцца цэнтральная частка горада). Уілмінгтан знаходзіцца ў паўночнай «гарлавіне» паўвострава Дэлавэр, які аднайменны штат дзеліць з Мэрылендам.
Дзякуючы блізкасці акіяна клімат у горадзе мяккі: сярэдняя тэмпература ў зімовыя месяцы −5—0 °C, з чэрвеня па верасень 15—20 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1086 мм, яны выпадаюць адносна раўнамерна на працягу ўсяго года.
Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Артурс Крыш’яніс Карыньш (нар. 1946) — латвійскі палітык. Элізабэт Шу (нар. 1963) — амерыканская актрыса.
Гарады-пабрацімы Кальмар (), Швецыя Нінбо (), Кітай Алевана-суль-Тушана (), Італія Ашогба (), Нігерыя Уотфард (), Англія Фульда (), Германія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Уілмінгтан у Вікімапіі Сайт мэрыі Пра вольны час у горадзе «Набярэжная Уілмінгтана» Турыстычны сайт Гісторыя Уілмінгтана ў фатаграфіях Характэрныя будынкі горада
Катэгорыя:Гарады Дэлавэра Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1638 годзе