__NOTOC__
2 чэрвеня — сто пяцьдзясят трэці (сто пяцьдзясят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1098: Крыжакі ўзялі Антыёхію. 1734: Расійскае войска ўзяло Гданьск. 1771: Перамога расійскага войска на чале з Аляксандрам Суворавым над войскамі польскіх канфедэратаў пры Замосце. 1792: Браславу нададзены герб. 1807: Бітва пад Фрыландам між войскамі Напалеона і расійска-аўстрыйскай арміяй. 1864: Узяцце расійскім войскам апошняга незалежнага каўказскага аула Кбаабу (канец Каўказскай вайны). 1946: Італія па выніках рэферэндума абвешчана рэспублікай, жанчынам дадзена права голосу. 1962: У Новачаркаску (Растоўская вобласць РСФСР) расстраляна дэманстрацыя супраць павышэння цэн. 1979: Папа Рымскі Ян Павел II распачаў першы візіт у Польшчу. 2014: Нанесены авіяўдар па будынку Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (Украіна).
Нарадзіліся 1535: Леў XI, Папа Рымскі 1719: Мішэль-Жан Седэн, французскі драматург 1740: Маркіз дэ Сад, французскі пісьменнік, філосаф (пам. 2.12.1814) 1857: Карл Адольф Г'елеруп, дацкі паэт і пісьменнік (пам. 13.10.1919) 1904: Джоні Вайсмюлер, амерыканскі плывец, алімпійскі чэмпіён 1905: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 6.1.1975) 1941: Стэйсі Кіч, амерыканскі акцёр 1942: Эдуард Малафееў, футбаліст, беларускі і расійскі трэнер па футболу 1961: Ліям Канінгем, ірландскі акцёр 1964: Караліна Лінк, нямецкі кінарэжысёр 1966: Петра ван Ставерэн, галандская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 1968: Анн Брыян, французская біятланістка 1970: Віталь Шкраба, беларускі баксёр 1972: Кацярына Карстэн, беларуская вяслярка 1984: Мікалай Раманюк, беларускі футбаліст 2004: Дзмітрый Паўлавіч Емяльянаў, беларускі футбаліст
Памерлі 657: Яўген I, Папа Рымскі 1209: Генрых фон Туна, вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 1701: Мадлен дэ Скюдэры, французская пісьменніца 1716: Агата Карын, японскі мастак 1881: Эміль Літрэ, французскі лексікограф, філосаф 1882: Джузэпэ Гарыбальдзі, герой Рысарджымента 1888: Марсэліна Санз дэ Саўтуола, іспанскі археолаг-аматар, першаадкрывальнік пячорнага жывапісу 1951: Эміль Шарцье, французскі філосаф 1988: Радж Капур, індыйскі рэжысёр і акцёр 2000: Святаслаў Фёдараў, расійскі ўрач 2006: Вячаслаў Клыкаў, рускі скульптар і грамадскі дзеяч (нар. 1939) 2008: Бо Дзідлі, амерыканскі музыкант і спявак (нар. 30.12.1928) 2008: Ферэнц Фейту, венгерскі і французскі журналіст, гісторык і палітолаг (нар. 31.8.1909)
Святкуюць Італія: Дзень Рэспублікі.
602