Віктар Канстанцінавіч Бабіч (, в. Зальхоўе, Докшыцкі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

З 1962 шафёр аўтабазы № 5, з 1965 праходчык, машыніст самаходнага вагона, памочнік машыніста камбайна, брыгадзір камбайнавай брыгады, з 1976 электраслесары, дзяжурны па рамонце абсталявання камбіната Беларуськалій у Салігорску.

Званне Героя прысвоена за паспяховае выкананне заданняў 5-гадовага плана, укараненне перадавых метадаў працы і дасягненне высокіх вытворчых і тэхнічных паказчыкаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974-79 ад Слуцкай выбарчай акругі № 96 Мінскай вобласці. Член Камісіі па прамысловасці Савета Саюза.

Жыў у Салігорску. Пахаваны на гарадскіх могілках каля вёскі Дубеі Краснадворскага сельсавета.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі